BE RU EN

Названыя краіны свету з самым хуткім інтэрнэтам

  • 24.02.2020, 9:59

Лідарам стаў Тайвань.

Кампанія WebsiteToolTester прааналізавала хуткасць загрузкі інтэрнэту, а таксама адсоткавае змяненне хуткасці за апошнія гады ў розных краінах і высветліла, якія дзяржавы ўкладаюць больш сродкаў у развіццё сеціва, піша internetua.com.

Лідарам стаў Тайвань, у якім хуткасць інтэрнэту за два гады павялічылася на 47% і фільм аб'ёмам 5 Гб можна спампаваць за восем хвілінаў.

Як паведамляецца на сайце WebsiteToolTester, другое месца ў гэтым рэйтынгу заняў Сінгапур, трэцяе – Джэрсі, чацвёртае – Швэцыя, замкнула пяцёрку лідараў Данія.

Апошнія навіны