BE RU EN

Стала вядома, што зменіцца ў рахунках праз цёплую зіму

  • 23.02.2020, 20:40

Гэта тычыцца многіх беларусаў.

Праз цёплую зіму рахункі беларусаў стануць лягчэйшымі. Эканомія будзе асабліва прыкметная для тых, у каго ўсталяваныя прыборы індывідуальнага ўліку цяпла, піша tut.by.

Батарэі, якія практычна ўсе тры месяцы былі выстаўленыя на мінімуме, адаб'юцца на паказчыках лічыльнікаў цяпла. Гэта паўплывае і на выніковыя за ацяпляльны сезон лічбы ў рахунках.

- Што тычыцца тыпавой двухпакаёўкі 48 метраў з наяўнасцю зарэгістраваных: за студзень 2019 года было налічана 17,93 руб, за студзень 2020 года - 14,32 руб. Улічваючы, што тарыф павысіўся, але аб'ём гігакалорыяў паменшыўся за кошт цёплай зімы, эканомія відавочная, - сказала Таццяна Мікуліч, намесніца начальніка ўправы ў разліку ЖКП філіяла «Адзіны разлікова-даведачны цэнтр г. Менска».

У канцы ацяпляльнага сезона, як правіла, адбываецца пераразлік. Больш выгады атрымаюць тыя, у чыіх дамах усталяваныя прыборы індывідуальнага ўліку цяпла ці выпарнікі - ёсць магчымасць самастойна рэгуляваць тэмпературу ў доме.

- Бярэцца ўся сума, што яны аплацілі згодна з прыборам групавога ўліку, бяруцца фактычныя выдаткі з індывідуальных прыбораў уліку і выводзіцца гэтая розніца. Гэта значыць, калі чалавек эканоміў, а сусед - не, то сусед атрымае даплату, вы атрымаеце вяртанне.

Апошнія навіны