BE RU EN

У Менску праз месяц закрыюць шэсць станцый метро

  • 23.02.2020, 19:37

Далучацьмуць новую лінію.

21-22 сакавіка ў Менску плануюць часова закрыць адрэзак метро ад станцыі «Фрунзенская» да станцыі «Каменная Горка», каб злучыць рэйкавыя шляхі паміж дзейнай Аўтазаводскай і новай Зялёналужскай лініямі.

У гэты перыяд «Мінсктранс» павінен будзе арганізаваць кампенсацыйны наземны транспарт з прыпынкамі на кожнай станцыі метрапалітэна, паведамляе kp.by.

- Галінка з'ездаў будзе рабіцца на перагоне ад станцыі «Плошча Францішка Багушэвіча» і выйдзе паміж станцыямі «Фрунзенская» і «Маладзёжная». Тэхнічна гэта вельмі складаная задача, - кажа гендырэктар прадпрыемства «Мінскметрабуд» Леанід Стухальскі.

Агенцтва прыводзіць статыстыку, паводле якой «Каменная Горка» - гэта адна з самых загружаных станцый метро ў Менску. Паводле інфармацыі за мінулы год, тут пабывалі больш за 22 млн пасажыраў. А ўсяго паслугамі сталічнага метрапалітэна скарысталіся летась прыкладна 294 млн пасажыраў.

Апошнія навіны