BE RU EN

ЗША ўзмацняюць Фарэры-ісландскі рубеж для стрымлівання Расеі

  • 23.02.2020, 15:24

Будзе задзейнічаная новая магутная сістэма супраць падводных лодак.

Ваенна-марскія сілы (ВМС) ЗША распрацоўваюць Affordable Mobile Anti-Submarine Warfare Surveillance System (AMASS) – мабільную супрацьлодкавую выведвальную сістэму, піша амерыканскае выданне The Drive, звярнуўшы ўвагу на адпаведны запыт Управы ваенна-марскіх даследаванняў (пераклад – lenta.ru).

Выданне паведамляе, што гаворка ідзе пра стварэнне сістэмы актыўных гідралакатараў, якія будуць прымацоўвацца да буёў і разгортвацца з стандартных транспартных кантэйнераў. Гэтая сістэма павінна, сярод іншага, узмацніць амерыканскую стацыянарную гідраакустычную супрацьлодкавую гукавую сістэму назіранняў SOund SUrveillance System (SOSUS), якая з часоў халоднай вайны размяшчаецца на ўмоўнай лініі, што злучае Грэнландыю і Брытанскія выспы, – Фарэры-ісландскі рубеж.

Мэтай стварэння AMASS называецца супрацьдзеянне выраслай актыўнасці флатоў Кітая і Расеі.

У лютым віцэ-адмірал ВМС ЗША Эндру Люіс заявіў, што Усходняе ўзбярэжжа Злучаных Штатаў і Атлантычны акіян больш не з'яўляюцца бяспечнымі для амерыканскіх падводнікаў праз рэзка выраслую ў апошнія гады актыўнасць Расеі.

У кастрычніку 2019 года тэлерадыёкампанія NRK са спасылкай на звесткі нарвежскай выведкі паведаміла, што цягам некалькіх дзён з размешчаных на Кольскім паўвостраве базаў выйшла не менш за восем расейскіх атамных падводных лодак.

Апошнія навіны