BE RU EN

Відэафакт: Кур'ёзны гол у чэмпіянаце Беларусі - шайба ўпала ў браму з «даху»

  • 22.02.2020, 21:47

Гэты гол прынёс «Юнацтву» перамогу над «Нёманам» і вікторыю ў «рэгулярцы».

«Юнацтва» выйграла рэгулярны чэмпіянат Беларусі ў хакеі. У перадапошнім матчы «гладкага» сезону менчукі з мінімальным лікам адолелі «Нёман» - 1:0, паведамляе «Прессбол».

Перамогу «Юнацтву» прынёс кур’ёзны гол Сяргея Дразда - у адным з эпізодаў форвард сустрэўся з шайбай, яна ўзляцела ў паветра, звалілася на верхнюю частку сеткі, падскочыла, стукнулася аб спіну брамніка «Нёмана» і «заскочыла» ў браму.

Юнацтва - Нёман - 1:0 (1:0, 0:0, 0:0)

Шайба: 1:0 - Дрозд (9.13).

Апошнія навіны