BE RU EN

Эрдаган прыстрашыў «рашучымі дзеяннямі» ў Сірыі

  • 22.02.2020, 21:35

Ён заявіў, што дзеянні Турцыі ў Сірыі і Лівіі адказваюць патрабаванням інтарэсаў краіны.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што дзеянні Анкары ў Сірыі і Лівіі адказваюць патрабаванням нацыянальных інтарэсаў дзяржавы. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Турцыі ў ходзе цырымоніі адкрыцця аўтамагістралі ў Ізміры, паведамляе РБК са спасылкай на выданне SoL Haber.

«Дзеянні Турцыі ў Сірыі і Лівіі - гэта не авантура, а патрабаванне нацыянальных інтарэсаў краіны», - сказаў ён.

З яго слоў, у выпадку калі Турцыя адмовіцца ад барацьбы за свае інтарэсы ў Сірыі, Лівіі і ва Усходнім Міжземнамор'і, ужо заўтра краіна будзе «пажынаць цяжкія вынікі сваіх памылак».

Таксама Эрдаган паведаміў, што паводле вынікаў праведзеных перамоў з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, лідарам Францыі Эмануэлем Макронам і канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель «была вызначаная» дарожная карта «дзеянняў што да Ідліб». Эрдаган заявіў, што Турцыя распачне больш рашучыя крокі што да Сірыі.

Апошнія навіны