BE RU EN

Старшыня Докшыцкага райвыканкама забіў на паляванні свайго сябра-бізнэсмэна

  • 22.02.2020, 14:20

Следства высвятляе, выпадкова ці не.

У Докшыцкім раёне загінуў дырэктар будаўнічай кампаніі «ЯВГ-сэрвіс», уладальнік клуба «Сфера» 37-гадовы Валерый Янчак, паведамляе «Віцебскі кур'ер news».

Трагедыя адбылася напярэдадні – у бізнэсмэна на паляванні стрэліў старшыня Докшыцкага райвыканкама Алег Пінчук. У забітага засталіся чацвёра дзяцей і цяжарная маладая жонка.

ВАЛЕРЫЙ ЯНЧАК. ФОТА OK.RU

Як апавёў «Віцебскаму кур'еру news» афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама, следчы камітэт разбіраецца, ці было забойства ненаўмысным.

Алег Пінчук. ФОТА SB.BY

Апошнія навіны