BE RU EN

У Італіі пацвердзілі шэсць выпадкаў каронавірусу

  • 21.02.2020, 17:13

Першы пацыент захварэў пасля сустрэчы з сябрам, які нядаўна вярнуўся з Кітая.

Шэсць італійцаў здалі станоўчыя тэсты на каронавірус у паўночнай італійскай вобласці Ламбардыя. Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Ansa.

«У нас ёсць шэсць выпадкаў каронавірусу», - заявіў на прэс-канферэнцыі чалец рады Ламбардыі Джуліё Галера, дадаўшы, што сотні людзей, якія кантактавалі з пацыентамі, цяпер праходзяць тэставанне на прадмет заражэння.

Гэта першыя вядомыя выпадкі лакальнай перадачы ў Італію патэнцыйна смяротнай хваробы.

Першасны пацыент захварэў пасля сустрэчы з сябрам, які нядаўна вярнуўся з Кітая. Са слоў Галера, 38-гадовы пацыент «знаходзіцца ў рэанімацыі, ягоны стан лепшы, чым мінулай ноччу».

Сябра, з якім ён сустракаўся, і ягоную сям'ю таксама змясцілі ў каранцін. «Мы яшчэ не ведаем, ад каго распаўсюдзіўся вірус, магчыма, ён не ад нулявога пацыента, мажліва, што першы захварэлы ўжо ачуняў», - растлумачыў Галера.

Жыхарам паўночных гарадоў Кадоньі і Кастыльёне-д'Ада настойліва рэкамендавалася заставацца дома, пакуль прадаўжаюцца медыцынскія абследаванняі

Апошнія навіны