BE RU EN

Існы рамонт пад'ездаў шматкватэрных дамоў стануць аплачваць іх жыхары

  • 21.02.2020, 15:45

Плату за такія працы ўключаць у «рахунак».

Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі змяніла пастанову аб парадку існага рамонту жыллёвага фонду і аб перыядычнасці выканання тэхнічнага абслугоўвання, піша svaboda.org.

Афіцыйныя тэксты змяненняў яшчэ не апублікаваныя, але пра сутнасць змяненняў агенцтву «Минск-новости» распавёў намеснік генеральнага дырэктара «Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі» Цімафей Крэмез.

«Павялічаны пералік работ, якія будуць выконвацца за кошт сродкаў насельніцтва, - распавёў ён. - Фактычна ўсё, што знаходзіцца ў пад'ездзе, а таксама ўваходныя дзверы, будзе рамантавацца за сродкі жыхароў».

З ягоных слоў, жыхарам давядзецца плаціць за:

афарбоўку сцен;

аднаўленне канструкцыйных элементаў, у тым ліку дзвярэй і парэнчаў;

рамонт шахты і кабіны ліфта;

замену або аднаўленне ручак, завес, даводчыкаў ды іншых элементаў дзвярэй і вокнаў;

замену пабітых шклопакетаў, калі такія ставілі падчас капрамонту.

Плату за такія працы ўключаць у «рахунак». Аб некаторых работах будуць пытацца жыхароў перад тым, як іх праводзіць: напрыклад, «калі небяспекі няма, але памяняць дзверы не перашкаджала б».

Апошнія навіны