BE RU EN

Так дорага даляр не каштаваў ніколі

  • 21.02.2020, 13:40

Курс амерыканскай валюты дасягнуў максімуму.

На Беларускай валютна-фондавай біржы 21 лютага прайшлі чарговыя таргі валютамі. Даляр перакрыў рэкорд чатырохгадовай даўнасці (2,2069 рубля за даляр).

Даляр вырас на BYN 0,0072 - да 2,212 рубля.

Еўра ўмацаваўся на BYN 0,0098 - да 2,3885 рубля.

Расейскі рубель патаннеў на BYN 0,018 - да 3,4401 рубля за 100 расейскіх рублёў.

У курсаўтварэнні Нацбанк Беларусі выкарыстоўвае рэжым зменлівага курсу.

Апошнія навіны