BE RU EN

У ЗША пацвердзілі, што Турцыя папрасіла сістэмы Patriot

  • 21.02.2020, 11:20

Надоечы Анкара зрабіла запыт.

Нядаўна турэцкі ўрад папрасіў ЗША разгарнуць сістэмы супрацьпаветранай абароны Patriot на паўднёвай мяжы Турцыі, пацвердзіў у чацвер амерыканскі чыноўнік.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на турэцкае дзяржаўнае агенцтва Anadolu.

"Нам вядома пра запыт што да сістэм Patriot, але пастанова не прынятая", - заявіў чыноўнік на ўмовах ананімнасці.

Ён заявіў, што запыт Анкара зрабіла "нядаўна".

Раней у гэты дзень, спасылаючыся на турэцкага чыноўніка ў Анкары, Bloomberg паведаміў, што Турцыя папрасіла ЗША разгарнуць дзве батарэі Patriot, "каб прымяніць іх для пакарання ўсіх будучых нападаў" сіл сірыйскага рэжыму, падтрыманых Расеяй.

Мінабароны Турцыі пасля авіяналёту 20 лютага ў Сірыі заявіла пра гібель двух сваіх вайскоўцаў. Медыі пішуць, што гэта былі ўдары авіяцыі РФ, але само турэцкае ведамства не ўдакладніла, хто іх нанёс.

Апошнія навіны