BE RU EN

Пад Варшавай адкрыўся самы вялікі крыты аквапарк у Еўропе

  • 20.02.2020, 21:26

На тэрыторыі аквапарку працуюць 18 басейнаў, 32 горкі і 10 саўнаў.

У Мшчонуве пад Варшавай адкрыўся самы вялікі крыты аквапарк у Еўропе - Park of Poland, паведамляе «Радио Польша».

На тэрыторыі аквапарку працуюць 18 басейнаў агульнай плошчай 3,5 км², 32 горкі і 10 саўнаў. Комплекс упрыгожылі экзатычнымі раслінамі, прывезенымі з Малайзіі, Фларыды і Коста-Рыкі. Агульны кошт інвестыцыі склаў блізу 150 млн еўраў.

Аквапарк запусціў сайт, дзе можна набыць квіткі, кошт якіх пачынаецца ад 39 злотых (блізу 9 еўра) для дзяцей і 59 (блізу 14 еўра) - для дарослых.

Апошнія навіны