BE RU EN

«За праезд чаму пенсіянеры плацяць да сённяшняга дня?»

  • 20.02.2020, 17:31

Як жывецца беларусам на пенсіі.

Пра гэта распавядае жыхарка Менска прэс-службе грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

- Я - пенсіянерка, жыву адна, мне пенсіі не стае. Праезд чаму пенсіянеры аплачваюць да сённяшняга дня? У Маскве не плацяць, нават у Кіеве не плацяць! А ў нас усе плацяць, плацяць, плацяць... Нават адзін прыпынак не праедзеш, трэба плаціць.

За кватэру заплаціш - і ўсё, амаль нічога не застанецца.

А кошты якія ў крамах! Возьмеш 15-20 рублёў, на тры дні - замала. Набудзеш смятану, хлеб, малако, неабходнае і ўсё.

А Лукашэнка? Лукашэнка пражывае сваё жыццё - і шчасліва, і нармальна. Што ён думае пра пенсіянераў? Не ведаю, нічога не думае, напэўна.

Апошнія навіны