BE RU EN

Беларусь падвысіла тарыф на транспартаванне нафты па «Дружбе»

  • 20.02.2020, 11:19

Новы кошт замацаваны ў пастанове МАРГ.

Беларусь падвысіла тарыф на транспартаванне нафты па «Дружбе». Новы кошт замацаваны ў пастанове МАРГ №13.

Дакумент апублікаваны 20 лютага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляюць naviny.by.

Так, тарыф на паслугу транспартавання нафты па трубаправодзе ААТ «Гомельтранснафта Дружба» на адцінку Унеча (Высокае) - Полацк - Невель падвысілі са 191,2 расейскага рубля за тону нета да 203,8. Гэта без уліку падатку на дададеную вартасць.

Нагадаем, што з 1 студзені 2020 года Расея праз неўрэгуляваныя спрэчкі ў нафтавай сферы значана скараціла пастаўкі вуглевадароднай сыравіны ў Беларусь. На гэтым фоне ВУП нашай краіны за першы месяц новага года знізіўся на 1,9% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Апошнія навіны