BE RU EN

Блумбэрг упершыню ўзяў удзел у дэбатах дэмакратаў

  • 20.02.2020, 11:14

Мільярдэр і былы мэр Нью-Ёрка вядзе незвычайную кампанію.

Мільярдэр Майкл Блумбэрг, які змагаецца за вылучэнне ў прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі, уночы ў чацвер упершыню ўдзельнічаў у перадвыбарчых дэбатах дэмакратаў. Яны прайшлі ў Лас-Вегасе, паведамляе svoboda.org.

Усяго ў дэбатах удзельнічалі шэсць кандыдатаў. Гэта сэнатар Берні Сандэрс, які пасля перамогі на праймерыз у Нью-Гэмпшыры ўважаецца за фаварыта гонкі, былы віцэ-прэзідэнт Джо Байдэн, які займае другое месца ў агульнанацыянальных апытаннях, сэнатарка Элізабэт Уорэн, былы мэр Піт Бутыджыч, сэнатар Эмі Клабушар і Блумбэрг, якога дапусцілі да дэбатаў у апошні момант дзякуючы упэўненаму росту яго рэйтынгу ў апытаннях.

Блумбэрг, былы мэр Нью-Ёрка, вядзе незвычайную кампанію - ён рэдка праводзіць мітынгі, амаль не сустракаецца з выбарцамі і не ўдзельнічае ў праймерыз у першых чатырох штатах, у тым ліку і ў Невадзе, дзе галасаванне пройдзе ў суботу. Аднак ён выдаткаваў ужо блізу 400 мільёнаў даляраў на тэлевізійную і онлайн рэкламу.

Прадказальна, менавіта Блумбэрг стаў мішэнню для крытыкі сваіх апанентаў падчас дэбатаў. З ацэнкі многіх СМІ, найбольш ярка выступіла Элізабэт Уорэн, прыгадаўшы Блумбэргу ягоныя прыніжальных выказванні пра жанчын і заявіўшы аб кепскім стаўленні да жанчын у ягоных кампаніях. Блумбэргу прыгадалі і яго захады барацьбе са злачыннасцю ў Нью-Ёрку, якія крытыкі разглядаюць як расісцкія, і, вядома, ягонае багацце. Адразу некалькі кандыдатаў абвінавацілі мільярдэра ў імкненні "купіць" намінацыю ад дэмакратаў. Яму таксама задавалі пытанні пра ягонае здароўе і узрост. Блумбэргу 78 гадоў. Блумбэрг у адказ заяўляў, што менавіта ён здольны перамагчы Дональда Трампа, і нагадаў Берні Сандэрс, што той, хоць і называе сябе сацыялістам, з'яўляецца мільянерам.

22 лютага перадвыбарчыя кокусы ў дэмакратаў пройдуць у Невадзе, 29 лютага - у Паўднёвай Караліне, а 3 сакавіка - так званы Вялікі аўторак, калі галасаванне адбудзецца адразу ў тузіне штатаў. Пакуль, паводле апытанняў, Сандэрс упэўнена на першым радку, Байдэн на другім месцы, Блумбэрг даганяе яго.

Апошнія навіны