BE RU EN

Амбасадар ЗША ў Нямеччыне прызначаны дырэктарам Нацыянальнай выведкі

  • 20.02.2020, 9:42

Дональд Трамп пахваліў ягоную працу.

Амбасадар ЗША ў Нямеччыне Рычард Грэнэл стане новым выканаўцам абавязкаў дырэктара Нацыянальнай выведкі краіны. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвесціў пра ягонае прызначэнне ўвечары ў сераду, 19 лютага. Грэнэл "выключна добра" выконваў сваю працу на пасадзе дыпламата, падкрэсліў кіраўнік Белага дому, паведамляе dw.com.


Трамп таксама падзякаваў дзейнаму в.а. дырэктара Нацвыведкі Джозэфу Магуайру за "выдатную працу" і не выключыў, што той атрымае іншую пасаду ў адміністрацыі ЗША. "Мы з нецярпеннем чакаем цеснай працы з ім", – дадаў Дональд Трамп.

Рычард Грэнэл стаў амбасадарам ЗША ў Нямеччыне ў траўні 2018 года. Яго неаднаразова крытыкавалі за рэзкія выказванні на адрас уладаў ФРГ.

Джозэф Магуайр выконваў абавязкі кіраўніка Нацыянальнай выведкі ЗША з 16 жніўня 2019 года. Да гэтага ён кіраваў Нацыянальным цэнтрам барацьбы з тэрарызмам.

Апошнія навіны