BE RU EN

«Вазьміце сябе ў рукі і сыдзіце ў адстаўку»

  • 20.02.2020, 9:38

Смелая беларуска звярнулася да Лукашэнкі.

Беларуска Таццяна Каваленка звярнулася да Лукашэнкі:

«Свой відэазварот я хачу пачаць са словаў многіх беларусаў. Вы абяцалі, што калі народ скажа "Лукашэнка, хопіць!" – заўтра ж вас не будзе. Гэта цытата. Я разумею, што заўтра вы яшчэ будзеце – гэта значыць, першае абяцанне вы ўжо не выканалі. Выканайце хоць бы другое: не ідзіце на выбары.

Народ патрабуе: Лукашэнка, хопіць!

Пытанні да вас будуць ад беларускага народа. І паверце – пытанняў гэтых будзе дастаткова.

Таму вазьміце сябе ў рукі – і сыдзіце ў адстаўку. Дайце нам сумленныя выбары».

Апошнія навіны