BE RU EN

КДК прызнаў ЖРЭА лішнім звяном у структуры ЖКГ

  • 19.02.2020, 21:36

КДК праверыў працу сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў Менску.

Паводле інфармацыі тэлеканала «Беларусь 1», у ведамстве стаіць на кантролі пытанне ліквідацыі лішняга звяна ў структуры ЖКГ - ЖРЭА. Цяпер яно выконвае толькі функцыю здачы ў арэнду нежылых памяшканняў, паведамляе naviny.by.

У Дзяржкантролі таксама праверылі ход капітальнага рамонту дамоў Менска і выявілі нестыкоўкі ў дакументах з рэальнай акалічнасцю спраў. У 120 дамах капрамонт завяршыўся толькі на паперы.

Апошнія навіны