BE RU EN

Марадону падчас матчу прынеслі невядомае рэчыва

  • 19.02.2020, 18:25

Ганаровы старшыня брэсцкага «Дынама» зноў трапіў у скандал.

Галоўнаму трэнеру Хімнасія і Есгрымы, ганароваму старшыню берасцейскага «Дынама» Дыега Марадону падчас матчу чэмпіянату Аргенціны супраць «Расарыё Сентраль» (1:0) прынеслі невядомае рэчыва і спрабавалі гэта ўтаіць ад тэлекамер, піша «Новое время».

У аб'ектыў тэлекамер трапіў эпізод, як памочнік Марадоны прынёс знакамітаму настаўніку пакецік з невядомым рэчывам, паведамляе El Observador.

У гэты момант два іншыя асістэнты, якія сядзелі побач з Марадонам, усталі са сваіх месцаў, каб прыкрыць перадачу невядомай субстанцыі ад тэлекамер, што выклікала падазрэнні ў заўзятараў.

Што менавіта было ў пакуначку - невядома, але некаторыя аргенцінскія СМІ паведамляюць, што гэта была таблетка ад ціску, бо Марадона нерваваўся падчас матчу.

Дарэчы, раней Марадона прызнаўся, што ўжываў наркотыкі і праходзіў лячэнне ад згубнай звычкі.

Апошнія навіны