BE RU EN

У Маларыце злодзей пераблытаў ювелірную краму з мэблевай

  • 18.02.2020, 17:57

Мужчына настолькі знерваваўся, што разбіў пяць фужэраў.

Гісторыя татальнага расчаравання адбылася ў Маларыце, піша kp.by. У міліцыю патэлефанаваў відавочца і расказаў, што праз акно мэблевай крамы на вуліцу вылез мужчына і ўцёк. Мінак выразна апісаў прыкметы мужчыны. Міліцыя неўзабаве яго затрымала. Ім выявіўся непрацуючы раней судзімы жыхар Маларыты 1988 года нараджэння.

Выявілася, што мужчына пераблытаў мэблевую краму з ювелірнай. Каб трапіць туды, разбіў акно нагой.

- Калі зразумеў, што памыліўся, у засмучаных пачуццях крэслам пашкодзіў дзверы крамы, разбіў пяць фужэраў і пайшоў, - расказваюць ва УУС Берасцейскага аблвыканкама.

Апошнія навіны