BE RU EN

Даляр рэкордна падаражэў

  • 18.02.2020, 16:25

Пасля дэнамінацыі такога яшчэ не было.

Еўра 18 лютага падаражэў на 0,008 і каштуе 2,3858 рубля. Даляр вырас на 0,0086 капейкі, да 2,2030 беларускага рубля. Гэта найбольшы паказчык за чатыры гады пасля дэнамінацыі. Гістарычны максімум зафіксаваны на таргах 10 лютага 2016 году - 2,2069 рубля за даляр. Пасля гэтага быў адкат да 1,85 рубля.

А вось расейскі рубель аслабеў і 18 лютага за 100 расейскіх даюць 3,4542 беларускіх рублёў, гаворыцца на сайце Беларускай валютна-фондавай біржы.

Апошнія навіны