BE RU EN

«Белпошта» прыпыніла адпраўку пасылак у Кітай

  • 18.02.2020, 15:19

У КНР проста перасталі лётаць авіякампаніі - партнёры паштовых аддзяленняў.

«Белпошта» прыпыніла адпраўку пасылак у Кітай. Прэс-служба прадпрыемства падкрэслівае, што гэта часовы захад. Прычынай спынення прыёму ўсіх тыпаў міжнародных паштовых адпраўленняў называецца касаванне рэйсаў у КНР авіякампаній-партнёраў, якія займаліся іх дастаўкай, паведамляе «Еўрарадыё».

«Укрпошта» абвясціла аб прыпыненні дастаўкі пасылак у Кітай яшчэ на мінулым тыдні. Прычына была названая такая ж.

Апошнія навіны