BE RU EN

МАЗ адпраўляе ў вымушаны адпачынак блізу траціны працаўнікоў

  • 18.02.2020, 12:02

Прастоі на прадпрыемстве будуць і ў лютым, і ў сакавіку.

ААТ «МАЗ» уводзіць прастоі цэлых змен 7 і 21 лютага, а таксама 9 і 20 сакавіка.

Намесніца генеральнага дырэктара прадпрыемства - дырэктарка ў кадрах, сацыяльных пытаннях і ідэалагічнай працы Зоя Таран удакладніла, што працаваць будуць усе вытворчасці, усе заводы і ўсе асноўныя працоўныя, пішуць naviny.by.

Усе структурныя падраздзяленні заводакіраўніцтва будуць працаваць, але меншай колькасцю. Прастоі, з ейных слоў, закрануць «некаторыя структурныя падраздзяленні, у тым ліку з заводакіраўніцтва, кіраўнікоў, спецыялістаў і службоўцаў, у якіх праца ў поўным аб'ёме не прадбачыцца».

Працаўнікі, якіх адправяць у вымушаны адпачынак, будуць атрымліваць не менш за 2/3 тарыфнай стаўкі.

Апошнія навіны