BE RU EN

Магутны ўдар па вайскоўцах Пуціна ў Сірыі трапіў на відэа

  • 17.02.2020, 20:48

Відэа ўдалося зняць беспілотнікам.

У панядзелак, 17 лютага, смяротнік ісламісцкага альянсу «Хаят Тахрыр аш-Шам» (ХТШ) падарваў грузавік з выбухоўкай у штабе расейска-сірыйскай групоўкі на захадзе правінцыі Алепа ў Сірыі, піша apostrophe.ua.

Відэа магутнага выбуху, знятае беспілотным лятальным апаратам, было апублікаванае на старонцы Kavkaz Center у сацыяльнай сетцы Тwitter.

На апублікаваных кадрах бачны пазначаны зялёнай плямай аўтамабіль, начынены выбухоўкай. Заўважыўшы яго, два дзясяткі людзей у вайсковай форме, якія стаялі на вуліцы ля аднаго з будынкаў, пачалі разбягацца. Каля будынку машына ўзарвалася, пасля чаго над месцам выбуху падняўся велізарны слуп дыму.

«Шам. Істышхад (пакутніцкая смерць). Знішчэнне штаба асадзітаў і расейскіх муджахідамі ХТШ на захадзе Алепа. Сёння. Сірыя», - гаворыцца ў подпісу да апублікаванага відэа.

Тое, што ахвярамі атакі смяротніка сталі менавіта расейскія вайскоўцы, пацвердзіў у сваім Telegram-канале афіцэр ВСУ і блогер Анатоль Штэфан Шцірліц.

Апошнія навіны