BE RU EN

Навукоўцы назвалі пяць даступных прадуктаў для здароўя і маладосці

  • 17.02.2020, 18:33

Можна палепшыць здароўе пры ўжыванні прадуктаў, якія лёгка набыць у кожнай краме.

Даследнікі вызначылі, якія прадукты самыя карысныя для здароўя, піша healthinfo.ua.

Супрацоўнікі Брытанскага інстытута харчавання высветлілі, што ў свеце існуюць пяць прадуктаў для здароўя і маладосці чалавека. Праз лёгкую даступнасць і ўнікальныя ўласцівасці іх назвалі суперпрадуктамі.

Так, у спісе значацца баўгарскі перац, кунжут, марская капуста, куркума і грыбы.

Да прыкладу, баўгарскі перац вядомы высокай канцэнтрацыяй вітамінаў A, B і C, антыаксідантаў і іншых карысных рэчываў. У кунжуце змяшчаюцца карысныя раслінныя тлушчы і кіслоты. Марская капуста вядомая насычанасцю бромам, каліем, жалезам, магніем, фоліевай і іншымі кіслотамі.

Куркума паніжае вязкасць крыві і дабратворна ўплывае на сэрцава-судзінную сістэму, а грыбы змяшчаюць вялікую колькасць вугляводаў і мінералаў.

Апошнія навіны