BE RU EN

У Гомелі ў інтэрнаце знайшлі павешаным навучэнца каледжа

  • 17.02.2020, 11:20

Навучэнца трэцяга курсу выявіў у пятлі сусед з пакоя.

У Гомелі высвятляюць акалічнасці смерці 20-гадовага навучэнца дарожна-будаўнічага каледжа. Хлопца без прыкмет жыцця знайшлі ў прыбіральні інтэрната, піша tut.by.

Трагедыя адбылася ўначы 13 лютага. Навучэнца трэцяга курса аддзялення «Электронныя вылічальныя сродкі» выявіў у пятлі сусед з пакоя.

Вядома, што маладзён родам з Калінкавічаў.

Гомельскі гарадскі аддзел Следчага камітэта праводзіць паводле факту смерці праверку.

Апошнія навіны