BE RU EN

Ваенны канвой ЗША ўвайшоў у паўночна-ўсходнюю Сірыю

  • 17.02.2020, 10:06

Танкі ды інжынерная тэхніка заехалі ў правінцыю з Ірака.

Канвой амерыканскіх ваенных машынаў прыбыў з Ірака ў правінцыю Аль-Хасака на паўночным усходзе Сірыі.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Аl Masdar News.

Сама менш 55 транспартных сродкаў, у тым ліку танкі ды інжынерная тэхніка, заехалі ў правінцыю з Ірака.

Кааліцыя пад кіраўніцтвам ЗША вядзе барацьбу супраць тэрарыстычнай арганізацыі Ісламская дзяржава ў Сірыі ды Іраку з 2014 года.

Летась Вашынгтон абвесціў пра падзенне так званага "халіфату Ісламскай дзяржавы", але дадаў, што застанецца ў Сірыі, каб прадухіліць адраджэнне тэрарыстычнай сеткі. Для апраўдання доўгага знаходжання свайго войска ў Сірыі прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што трэба "ахоўваць нафту" і не дапусціць яе захопу тэрарыстамі.

Апошнія навіны