BE RU EN

З эфіру АНТ знялі выпуск КВЗ, дзе жартавалі з Лукашэнкі

  • 17.02.2020, 8:16

Хоць выпуск значыўся ў праграме беларускага тэлеканала, гледачы яго не ўбачылі.

Магілёўская каманда «Доктар Хаўс» выступіла ў Вышэйшай лізе КВЗ. Гульню збіраліся трансляваць на АНТ, але з тэхнічных прычын не змаглі паказаць. Пакуль невядома, ці выйдзе яна ў эфір - але яе ўжо можна паглядзець у інтэрнэце, піша tut.by.

Каманда «Доктар Хаўс» упершыню выйшла ў Вышэйшую лігу КВЗ - і згуляла ў 1/8. За чатыры конкурсы комікі паспелі шмат разоў пажартаваць пра беларусаў і актуальныя для нашай краіны падзеі.

Напрыклад, быў такі жарт: «Мы беларусы! Нам свістаць забаронена на заканадаўчым узроўні». Паказалі і камічную версію салюту на Дзень горада ў Магілёве («Сур'ёзна? Толькі гук?»).

Таксама быў жарт пра так званыя выбары і Лукашэнку.

На YouTube ёсць поўная версія на паўтары гадзіны (выступы беларусаў - на часовай адзнацы 18:35 і 01:08:01).

Сама гульня прайшла 12 лютага, а ў эфіры яе павінны былі паказаць 15 лютага адначасова на расейскім «Першым канале» і на беларускім АНТ. Хоць выпуск значыўся ў праграме беларускага тэлеканала, гледачы яго не ўбачылі. Як паведамілі чытачы, у эфір выйшла іншая перадача.

Апошнія навіны