BE RU EN

У Берасці BMW знёс 11 пралётаў агароджы і 4 дарожныя знакі

  • 16.02.2020, 21:04

23-гадовы кіроўца не справіўся з кіраваннем.

Сур'ёзная аварыя адбылася раніцай 16 лютага на праспекце Машэрава ў Берасці, паведамілі tut.by у абласной ДАІ.

Папярэдне ўстаноўлена, што 23-гадовы кіроўца BMW ехаў з боку вуліцы Леніна ў напрамку вуліцы Зубачова. Пры перабудове ў крайнюю левую паласу ён не справіўся з кіраваннем і выехаў за межы дарогі, дзе пашкодзіў 11 пралётаў агароджы і 4 знакі.

У выніку ДТЗ аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні. Дзякуючы таму, што кіроўца быў прышпілены пасам бяспекі, ён не пацярпеў.

Апошнія навіны