BE RU EN

Экс-дэпутат Вярхоўнага савета: Трэба ліквідаваць «саюзную дзяржаву» і аднавіць мяжу з РФ

  • 16.02.2020, 18:01

Расейскія вайсковыя аб'екты павінны быць выведзеныя з тэрыторыі нашай краіны.

Адпаведная заява была прынятая 16 лютага ў Менску на ХХ з'ездзе БСДП (Грамада), піша сайт naviny.by.

Аўтарам заявы выступіў экс-дэпутат Вярхоўнага савета, ганаровы старшыня грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» Алег Трусаў.

«Мы ўважаем, што цяпер неабходна ліквідаваць так званую «саюзную дзяржаву», правесці дэмаркацыю і дэлімітацыю межаў з Расеяй, вывесці з нашай тэрыторыі расейскія вайсковыя аб'екты і перайсці на гандаль з Расеяй па ўзаемавыгадных цэнах ва ўсіх катэгорыях тавараў, у тым ліку па энэрганосьбітах», - гаворыцца ў заяве.

Партыйцы падкрэсліваюць, што гарантам незалежнасці мусіць быць менавіта беларускі народ, які, згодна з Канстытуцыяй, можа абараняць яе ўсімі магчымымі сродкамі.

«Таму мы выказваем вялікую ўдзячнасць усім неабыякавым грамадзян Беларусі, якія выходзілі на вуліцы нашых гарадоў, прайшлі праз суды і адміністрацыйныя пакаранні і на ўвесь свет засведчылі, што незалежнасць ёсць найвялікшай каштоўнасцю для беларускага народа», - уважаюць прадстаўнікі БСДП (Грамада).

Апошнія навіны