BE RU EN

Названыя самыя папулярныя відэа YouTube за 15 гадоў

  • 16.02.2020, 17:11

Адно з самых папулярных відэа трымала свой рэкорд пяць гадоў.

У сеціве з'явіліся відэаролікі, якія за апошнія 15 гадоў набралі больш за ўсё праглядаў. Падборку апублікавала выданне Newsweek з нагоды 15-годдзя відэаплатформы, піша korrespondent.net.

Так, у 2005 годзе самым папулярным відэа ў карыстальнікаў быў запіс трэніроўкі футбаліста зборнай Бразіліі Раналдзіньё.

Праз год лідарам у праглядах стаў кліп выканаўцы Джадсана Лайплі – The Evolution of Dance. Гэты ролік у рэкардсменах прабыў амаль два гады.

У 2008 годзе карыстальнікі загледзелі "да дзірак" кліп Girlfriend канадскай спявачкі Аўрыл Лавін.

Праз год ролік саступіў месца сямейнаму відэа з Брытаніі. Карыстальнікі былі ў захапленні ад таго, як маленькі хлопчык кусае свайго брата за палец.

У 2019 годзе пальма першынства апынулася ў Лэдзі Гага з яе Bad Romance. Аднак ролік спявачкі "садзьмуўся" пасля таго, як Джасцін Бібер выпусціў Baby. З гэтай кампазіцыяй канадскі поп-R&B-спявак пратрымаўся ў лідарах два гады.Бибер выпустил Baby. С этой композицией канадский поп-R&B-певец продержался в лидерах два года.

У 2012 годзе ў рэкардсмены выбіўся спявак Psy з запальным трэкам Gangnam Style. Гэты рэкорд ніхто не мог пабіць цэлых пяць гадоў.

У 2017 годзе на п'едэстале гонару апынуліся Луіс Фонс і Дэдзі Янкі з кліпам Despacito. Відэа набрала неверагодную колькасць праглядаў – больш за шэсць мільярдаў.

Апошнія навіны