BE RU EN

У Старых Васілішках адсвяткуюць 81-ю гадавіну з дня нараджэння Чэслава Немэна

  • 16.02.2020, 15:15

Як на малой радзіме музыкі рыхтуюцца да ўрачыстасцяў.

16 лютага ў Старых Васілішках (Шчучынскі раён) адбудуцца ўрачыстыя падзеі да 81-й гадавіны з дня нараджэння Чэслава Немэна, паведамляе «Белсат».

ФОТА: GLOBUS.TUT.BY

Частка падзей пройдзе ў Музеі Чэслава Немэна, дзе 19 гадоў жыў Чэслаў Выджыцкі, больш вядомы як Чэслаў Немэн.

У 2019 годзе інстытут POLONIKA фінансаваў рамонт даху дома коштам больш як 26 тысячаў еўраў. Працы выконваліся на падставе плана, падрыхтаванага спецыялістам у ахове драўляных архітэктурных помнікаў і гістарычных цяслярскіх канструкцый Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны.

Дзякуючы рамонту турысты і госці музея змогуць убачыць адноўлены першапачатковы выгляд дома.

Апошнія навіны