BE RU EN

У Беларусі ўжо тры залатыя медалі на чэмпіянаце Еўропы ў барацьбе

  • 16.02.2020, 13:07

Ванэса Каладзінская стала найлепшай у вагавай катэгорыі да 53 кг.

Нацыянальная каманда Беларусі прадаўжае збіраць залатыя медалі на чэмпіянаце Еўропы ў барацьбе ў Рыме, паведамляе tut.by.

Ванэса Каладзінская стала найлепшай у вагавай катэгорыі да 53 кг. У мужчын перамогамі адзначыліся барэц грэка-рымскага стылю Максім Нягода (да 63 кг) і вольнік Магамедхабіб Кадзімагамедаў (да 79 кг).

У актыве нашай каманды таксама серабро Нюргуна Скрабіна і бронзавыя ўзнагароды Ірыны Курачкінай і Ксеніі Станкевіч.

Апошнія навіны