BE RU EN

У Менску ў Свіслачы запрыкмецілі рэдкую птушку

  • 15.02.2020, 21:18

Гэтая рэдкая птушка больш не гняздуецца ў Беларусі.

У Свіслачы побач з дамбай Камсамольскага возера плавае рэдкая для Беларусі птушка - чырвананосы нырок. Пра гэта паведамляе грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

Чырвананосы нырок у Беларусі не гняздуецца - гэты від распаўсюджаны ў Паўднёвай Еўропе. У Беларусь зрэдку залятаюць адзінкавыя асобіны, а ў Менску чырвананосы нырок і зусім зарэгістраваны ўпершыню.

Як паведамляе АПБ, яркі самец гэтай прыгожай качкі ўжо як мінімум два тыдні плавае на менскіх вадаёмах. Спачатку яго бачылі ў Менскім моры, а цяпер птушка перабралася ў горад.

Апошнія навіны