BE RU EN

Кітай уводзіць смяротнае пакаранне за ўтойванне сімптомаў каронавіруса

  • 15.02.2020, 20:49

Утойванне гісторыі сваіх падарожжаў таксама можа лічыцца крымінальным злачынствам.

У Кітаі могуць пакараць смерцю за наўмыснае ўтойванне сімптомаў новага каронавіруса COVID-19 або скажэнне інфармацыі аб стане хворага. Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай у суботу, 15 лютага, заяве кітайскага суда, паведамляе DW.

Паведамляецца, што ўтойванне гісторыі сваіх падарожжаў таксама можа лічыцца крымінальным злачынствам. Чалавек, які стаў крыніцай інфекцыі і прывёў да распаўсюджвання віруса, будзе абвінавачаны ў стварэнні пагрозы грамадскай бяспекі. Ён можа быць прысуджаны да 10-гадовага альбо пажыццёвага турэмнага зняволення ці да смяротнага пакарання.

Акрамя таго, Нацыянальная камісія аховы здароўя Кітая 15 лютага забараніла жыхарам з кашлем, тэмпературай і іншымі сімптомамі віруснага захворвання перасоўвацца па краіне ў аўтобусах, цягніках і самалётах. Таксама ўсе грамадзяне, якія вяртаюцца дадому пасля святаў з зоны ачага эпідэміі, павінны заставацца дома альбо пад наглядам лекараў 14 дзён, а тыя, хто адмовяцца ад каранціну, будуць пакараныя.

Паводле стану на раніцу 14 лютага, у свеце зарэгістравана амаль 65 тысяч лабараторна пацверджаных выпадкаў заражэння каронавірусам COVID-19. Смяротнымі былі 1383 выпадкі.

Апошнія навіны