BE RU EN

У Менску выявілі 1200 літраў атрутнай расейскай «шкламыйнай вадкасці»

  • 15.02.2020, 20:14

Раней вадкасць гэтага вытворцы ўжо затрымлівалася мытнымі органамі.

У Менску аператыўная мытня выявіла 1,2 тысячы літраў атрутнай шкламыйнай вадкасці з Расеі. Раней вадкасць гэтага вытворцы ўжо затрымлівалася мытнымі органамі, і ў ёй было выяўлена значнае перавышэнне гранічна дапушчальнай нормы ўтрымання метанолу, паведамляе onliner.by.

- Пры правядзенні сумесных спецыяльных мерапрыемстваў аператыўнай мытняй і санітарна-эпідэміялагічнай службай г. Менска ўстаноўлены факт незаконнага захоўвання і рэалізацыі больш за 1200 літраў шкламыйнай вадкасці вытворчасці Расейскай Федэрацыі. Сёння, згодна з заканадаўствам, вадкасць забароненая да ўвозу на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь у сувязі з выяўленай неадпаведнасцю Адзіным санітарна-эпідэміялагічным і гігіенічным патрабаванням да тавараў. Галоўным дзяржаўным санітарным лекарам Фрунзенскага раёна г. Менска суб'екту гаспадарання вынесенае прадпісанне аб канфіскацыі названай прадукцыі з тавараабароту, - паведамляе Мытны камітэт.

Апошнія навіны