BE RU EN

Партыя «Права і справядлівасць» падтрымала кандыдатуру Дуды ў прэзідэнты Польшчы

  • 15.02.2020, 19:23

Палітычная рада партыі прыняла пастанову аб падтрымцы цяперашняга прэзідэнта Польшчы аднагалосна.

Партыя «Права і справядлівасць» афіцыйна падтрымала кандыдатуру Анджэя Дуды на пасаду прэзідэнта Польшчы. Пра гэта ў ходзе канвенцыі кіруючай партыі ў Варшаве паведаміў яе кіраўнік Яраслаў Качыньскі, паведамляе «Радыё Польшча».

Са слоў Яраслава Качыньскага, цяперашняе прэзідэнцтва Анджэя Дуды адрозніваецца сваёй мужнасцю, ураўнаважанасцю і здаровым сэнсам. Лідар Аб'яднаных правых сіл таксама выказаў сваю асабістую падтрымку прэзідэнта Анджэя Дуды.

«Гэта відавочна, што гэтым разам нам не трэба нікога шукаць, што гэтым разам у нас ёсць кандыдат, можна сказаць, мары», - адзначыў кіраўнік «Права і справядлівасці».

Сваю падтрымку Анджэю Дудзе таксама выказаў прэм'ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі, які таксама прысутнічаў на канвенцыі «Права і справядлівасці». Са слоў кіраўніка польскага ўрада, Анджэй Дуда ініцыяваў перамены, якія вывелі Польшчу наперад.

Палітычная рада «Права і справядлівасць» прыняла пастанову пра падтрымку цяперашняга прэзідэнта аднагалосна. Выбарчы штаб Анджэя Дуды будзе прадстаўлены на наступным тыдні.

Нагадаем, першы тур прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы адбудзецца 10 траўня, другі, пры неабходнасці, - 24 траўня.

Апошнія навіны