BE RU EN

Пампэа - Расеі і Кітаю: Захад перамагае

  • 15.02.2020, 16:52

Дзяржсакратар ЗША заявіў, што Захадам можа стаць «кожны народ», які прымае мадэль павагі да свабоды.

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа на Мюнхенскай канферэнцыі ў суботу бараніў глабальную ролю Злучаных Штатаў і зрабіў з’едлівую рэмарку што да Кітая і Расеі, паабяцаўшы, што ідэалы і каштоўнасці Захаду возьмуць верх.

Пра гэта паведамляе карэспандэнт «Еўрапейскай праўды».

«Я рады паведаміць, што смерць трансатлантычнага альянсу моцна перабольшаная. Захад перамагае, і мы перамагаем разам», - сказаў Пампэа, відавочна, спасылаючыся на словы прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона аб "смерці мозгу" NАТО.

Пампэа дадаў, што Захадам можа стаць «кожны народ, які прымае мадэль павагі да індывідуальнай свабоды, свабоднага прадпрымальніцтва, нацыянальнага суверэнітэту».

Падчас выступу ён таксама заявіў, што ЗША рыхтуюцца выдаць $1 млрд для рэформы энэргетыкі ў дзяржавах Усходняй Еўропы.

Апошнія навіны