BE RU EN

Сацыёлагі даведаліся, колькі ўкраінцаў гатовыя падтрымаць Зяленскага на выбарах

  • 15.02.2020, 10:39

Як размеркаваліся электаральныя сімпатыі ўкраінцаў?

Цэнтр сацыяльных і маркетынгавых даследаванняў - Socis - у лютым правёў даследаванне і высветліў, што калі б ва Украіне выбары прэзідэнта адбыліся ў найбліжэйшую нядзелю, то большасць з апытаных прагаласавалі б за дзейнага кіраўніка дзяржавы - лідара партыі «Слуга народа» Уладзіміра Зяленскага, піша «Главред».

За Зяленскага на прэзідэнцкіх выбарах аддалі б свой голас больш за 38% апытаных, ягоны найбліжэйшы апанент - экс-прэзідэнт, нардэп і лідар партыі «Еўрапейская салідарнасць» Пятро Парашэнка, сведчаць вынікі даследавання Socis.

Паводле даследавання, на трэцім месцы размясціўся лідар партыі «Апазіцыйная платформа - За жыццё» Юрый Бойка (9,3%), чацвёртае месца заняла лідарка «Бацькаўшчыны» Юлія Цімашэнка (7,5%), а на пятым месцы лідар партыі «Сіла і гонар» Ігар Смяшко (3,9%).

Апошнія навіны