BE RU EN

Уэйн Грэтцкі: Я ведаю хакеіста менскага «Дынама» Вячаслава Грэцкага

  • 15.02.2020, 10:27

Знакаміты хакеіст не супраць таго, каб Грэцкі насіў нумар 99.

Найлепшы бамбардзір у гісторыі НХЛ Уэйн Грэтцкі распавёў, што ведае форварда менскага «Дынама» Вячаслава Грэцкага, піша «Трибуна».

«Месяц таму мой сябар даслаў мне гісторыю пра яго. Я прачытаў аб гэтым хлопцу, і думаю, што гэта дзіўна. Як толькі мой сябар даслаў мне гэта, я сказаў: «Вячаслаў, мажліва, неяк звязаны са мной».

Мой дзядуля Антон прыехаў з Чыкага ў Вініпег, каб уступіць у канадскае войска, дзе плацілі на 5 даляраў за месяц больш. Калі ён пераехаў мяжу, то не ведаў, як пішацца S, таму паставіў у прозвішчы Z. Так што правільнае напісанне майго прозвішча - Gretsky.

Калі ён хоча насіць нумар 99, то хай носіць. Мне ўсё адно. Гэта выдатна для хакея. І зычу Вячаславу вялікіх поспехаў у хакейным свеце!» - сказаў Грэтцкі.

Апошнія навіны