BE RU EN

На працягу года 5 краін ЕЗ здабылі больш за 50% электрычнасці з аднаўляльных крыніц

  • 14.02.2020, 21:00

Больш за ўсё «зялёнай» энэргіі здабылі ў Аўстрыі.

5 краінам Еўразвязу паводле вынікаў года ўдалося атрымаць больш за палову выкарыстанай электрычнасці з аднаўляльных крыніц, паводле звестак еўрапейскага статыстычнага агенцтва Еўрастат, піша сайт euro-pulse.ru.

Больш за ўсё «зялёнай» энэргіі здабылі ў Аўстрыі (там 73% энэргіі здабылі з аднаўляльных крыніц), следам ідуць Швецыя (66%), Данія (62%), Літва (53%) і Партугалія (52%).

Менш за ўсё электрычнасці з аднаўляльных крыніц здабылі Мальта і Вугоршчына (па 8%), Кіпр і Люксембург (па 9%).

У сярэднім па Еўразвязу 32% электраэнэргіі здабыта з аднаўляльных крыніц, і гэтая доля паступова павялічваецца.

Самая вялікая доля «зялёнай» энэргіі прыпадае на ветракі: гэта крыніца 36% усёй аднаўляльнай энэргіі ў ЕЗ. Следам ідзе энэргія бягучай вады (33% «зялёнай» энэргіі); на трэцім месцы сонечныя панэлі (12%), на чацвёртым - цвёрдае біяпаліва (10%). На астатнія крыніцы аднаўляльнай энэргіі - геатэрмальныя крыніцы, энэргію хваль і вадкае біяпаліва - прыпадае менш за 10%.

Апошнія навіны