BE RU EN

Амерыканскія сенатары паабяцалі Зяленскаму ўзмацніць падтрымку Украіны

  • 14.02.2020, 20:41

Сенатары Рон Джонсан, Джон Барасо і Крыс Мэрфі правялі перамовы з прэзідэнтам Украіны ў Кіеве.

Сенатары Рон Джонсан, Джон Барасо і Крыс Мэрфі наведалі ў пятніцу Кіеў для ўдзелу ў перамовах з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Пра гэта паведамілі ў пасольстве ЗША ва Украіне, паведамляе «Голос Америки».

У паведамленні, апублікаваным на афіцыйнай старонцы амбасады ў Фэйсбуку, гаворыцца, што «сенатары сустрэліся сёння з прэзідэнтам Зяленскім, каб узмацніць нязменную двухпартыйную падтрымку ЗША Украіне і партнёрства» паміж дзвюма краінамі.

Сенатар Крыс Мэрфі напісаў у сваім Твітары пра свае ўражанні ад сустрэчы з украінскім прэзідэнтам.

«Я застаюся пад вялікім уражаннем. Я сказаў яму [Зяленскаму], што ў кожнай праблеме ёсць магчымасць. Пасля імпічменту Кангрэс павінен узмацніць падтрымку Украіны. І Зяленскі падаў нам спіс новых спосабаў дапамогі», - адзначыў сенатар.

«Я думаю, мы ўсе ўпэўненыя ў тым, што прэзідэнт Зяленскі не жадае ўмешвацца ў амерыканскую палітыку, і мы спадзяёмся, што любы ціск з гэтай мэтай, які існаваў у мінулым, завяршыўся», - заявіў дэмакрат Крыс Мэрфі пасля сустрэчы з украінскім лідарам.

«Наша пасланне ў тым, што мы хочам пакінуць ззаду гэтае пытанне з імпічментам, і мы хочам рухацца сумесна, рэспубліканцы і дэмакраты, падтрымліваючы Украіну», - дадаў Мэрфі.

Апошнія навіны