BE RU EN

«Хутка давядзецца капаць зямлянкі»

  • 14.02.2020, 20:18

Беларусы моцна здзівіліся, атрымаўшы квітанцыі за студзень.

Пра гэта ў лісце ў рэдакцыю kurjer.info напісала чытачка:

- Атрымала квітанцыю за студзень і была здзіўленая. Лукашэнка абяцаў, што плата за жыллёва-камунальныя паслугі будзе павялічаная не больш чым на 5 даляраў. Але за снежань налічана было 51 рубель, а за студзень - 75 рублёў.

А калі дадаць да гэтага плату за тэлефон, святло, газ, то за месяц выходзіць 120 рублёў. І гэта за 2-пакаёвую кватэру ў Магілёве.

Калі такімі тэмпамі будуць праходзіць налічэнні ў далейшым, то хутка давядзецца капаць зямлянкі.

Апошнія навіны