BE RU EN

ЗША скасоўваюць візы для грамадзян Харватыі

  • 14.02.2020, 18:17

Пастанова павінна ўвайсці ў дзеянне да канца года.

Як паведамляе «Европейская правда», пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Харватыі Гордан Грліч-Радман.

«Візы павінны быць скасаваныя да канца года, і дзве краіны падпішуць пагадненне аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання. Мы выканалі ўсе ўмовы, і гэта пытанне часу. Гэта ў інтарэсах як харвацкіх, так і амерыканскіх бізнэсоўцаў», - гаворыцца ў паведамленні харвацкага ўрада ў Twitter.

Грліч-Радман сёння сустрэўся з дзяржсакратаром ЗША Майкам Пампея на палях Мюнхенскай канферэнцыі ў бяспецы і ўжо пасля сустрэчы зрабіў заяву пра будучы бязвізавы рэжым.

Харватыя, Румынія, Балгарыя і Кіпр з'яўляюцца адзінымі сябрамі ЕЗ, якім ЗША яшчэ не скасавалі візы. Польшча была выключаная з візавага рэжыму ў канцы мінулага года.

Апошнія навіны