BE RU EN

Лукашэнка звольніў Шчоткіну

  • 13.02.2020, 21:50

Чыноўніца, якая стала мэмам, была ініцыятарам «падатку на дармаедаў».

Мар'яна Шчоткіна вызвалена ад пасады нацыянальнага каардынатара ў дасягненні мэтаў устойлівага развіцця, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

На гэтую пасаду прызначаны намеснік старшыні савета рэспублікі Анатоль Ісачанка.

У 2009-2017 гадах Мар'яна Шчоткіна кіравала Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны.

У 2015-м менавіта яна стала ініцыятарам «падатку для дармаедаў», які выклікаў вострыя пратэсты ва ўсёй краіне. У 2016-м Мар'яна Шчоткіна заявіла, што ў Беларусі непазбежнае павышэнне пенсіённага ўзросту.

Пакуль Мар'яна Шчоткіна працавала на пасадзе міністаркі працы, Беларусь аказалася ў дзясятцы краін з найгоршымі ўмовамі працы.

У 2017 годзе ў адным з менскіх двароў з'явілася «сцяна Шчоткінай», на якой ананімныя вулічныя мастакі змяшчалі аплікацыі і графіці на вострасацыяльныя тэмы.

Апошнія навіны