BE RU EN

Талін цалкам пяройдзе на электратранспарт

  • 13.02.2020, 15:22

Гэта адбудзецца да 2035 года.

Да 2035 года ўвесь грамадскі транспарт Таліна будзе абсталяваны электрапрывадам. У горадзе будуць курсаваць электрааўтобусы і трамваі - ад тралейбусаў Талін наважыў пазбавіцца, паведамляе rus.err.ee.

«Будзем выкарыстоўваць тралейбусы да сканчэння іх натуральнага рэсурсу яшчэ некалькі гадоў. Але будучыня зразумелая - не пазней за 2035 год увесь грамадскі транспарт у Таліне стане электрычным, а пасажыраў будуць абслугоўваць электрааўтобусы і трамваі», - заявілі ў муніцыпальным транспартным прадпрыемстве TLT.

Да 2025 года горад адмовіцца ад дызельнага паліва і закупіць 350 аўтобусаў на газе.

Цяпер у Таліне курсуе больш за 500 аўтобусаў і 50 тралейбусаў.

Апошнія навіны