BE RU EN

У Расеі экс-кіраўнік управы ФСВП скончыў жыццё самагубствам у зале суда пасля абвяшчэння прысуду

  • 12.02.2020, 14:59

Службоўца абвінавачваўся ў вымагальніцтве.

Былы начальнік управы аўтатранспарту ФСВП Віктар Свірыдаў учыніў самагубства ў зале Чартанаўскага суда Масквы пасля таго, як яму вынеслі прысуд паводле справы аб вымагальніцтве, паведамляе svoboda.org.

Са звестак выдання Baza, ён змог пранесці ў суд ўзнагародны пісталет. Ён стрэліў у сябе. Гібель Свірыдава агенцтву "Масква" пацвердзіла прэс-сакратар Масгарсуда Ульяна Салапава. На месцы здарэння працуюць паліцэйскія і следчыя. Высвятляецца, якім чынам Свірыдаў пранёс зброю ў будынак суда.

Службоўца ФСВП абвінавачваўся ў вымагальніцтве 10 мільёнаў рублёў у былога намесніка дырэктара службы Аляксандра Сапожнікава. Ён прызнаў віну, перадае "Інтэрфакс". Артыкул прадугледжваў пакаранне ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі, аднак Свірыдаву былі прызначаныя толькі тры гады калоніі строгага рэжыму. Да гэтага ён знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе.

Са звестак выдання Mash, у загінулага была чацвёртая - тэрмінальная - стадыя анкалагічнага захворвання.

Апошнія навіны