BE RU EN

Краіны заходняй і паўночнай Еўропы накрыў ураган «Кіара»

  • 10.02.2020, 19:41

Фотарэпартаж.

Ураган «Кіара», вядомы таксама як «Сабіне» ў Нямеччыне і Швейцарыі і «Эльза» - у Нарвегіі, прывёў да скасавання сотні рэйсаў і прыпынку цягнікоў у Нямеччыне, Францыі, Бэльгіі, Нідэрландах і Вялікабрытаніі.

У краінах заходняй і паўночнай Еўропы выпала шмат ападкаў, яны суправаджаюцца моцным ветрам хуткасцю 150 км/г. Доступ да паркаў і на ўзбярэжжа абмежавалі, аўтамабілістаў просяць быць пільнымі, бо магчымыя далейшыя праблемы для аўтраруху.

10 лютага ў частцы дэпартаментаў паўночнай Францыі ўлады абвясцілі «аранжавае» штармавое папярэджанне - другое па ступені небяспекі. Тысячы дамоў у французскай Брэтані засталіся без святла, паведамляе ВВС.

Апошнія навіны