BE RU EN

Гішпанскі спявак запісаў песню пра Менск

  • 10.02.2020, 19:06

Хордзі Монтанес напісаў песню пра беларускую сталіцы на каталонскай мове.

Спявак з Барселоны Хордзі Монтанес, які выступае пад імем MONTAÑEZ, выпусціў альбом Minsk-Praga-Budapest, прысвечаны тром сталіцам. Адна з песень на каталонская мове так і называецца - Minsk, піша the-village.me.

У тэксце гаворыцца пра тое, што аўтар пасля канцэрту не хоча заставацца ў адзіноце і палічыў за лепшае б прагуляцца ў кампаніі па вуліцах. Ён згадвае, што бачыў у Свіслачы адлюстраванне сонца і лета, а цяпер плача ад тугі па Менску.

На сайце аўтара можна знайсці тэкст песні на ангельскай, каталонскай і кастыльскай мове.

Апошнія навіны