SpaceX запусціла грузавы карабель Dragon
- 6.12.2020, 20:14
На борце – клеткі мозгу і COVID-прэпарат.
Кампанія SpaceX запусціла ракету Falcon 9 у нядзелю, 6 снежня, у 18:17 паводле менскага часу. Dragon аддзеліцца ад другой ступені ракеты прыкладна праз 11 хвілінаў пасля вылету і аўтаномна стыкуецца з МКС у панядзелак, 7 снежня, паведамляе «Новы час».
Гэта першы палёт абноўленай версіі грузавога карабля Dragon згодна з камерцыйнай праграмай пастаўкі Міжнароднай касмічнай станцыі. Ён здольны перавезці прыкладна на 20% больш грузу, чым папярэдняя версія Dragon.
Карабель прымеркаваны на пяць палётаў туды і назад і можа заставацца на станцыі больш чым у два разы даўжэй, чым папярэдні.
Запусцілі ракету са стартавага комплексу LC-39A у Касмічным цэнтры Кэнэдзі на мысе Канаверал, штат Флорыда.
Ракета-носьбіт Falcon 9 першай ступені, якая падтрымлівае гэты запуск, раней падтрымлівала запуск першага палёту Dragon з астранаўтамі NASA на МКС (Demo-2), місіі ANASIS-II і місіі Starlink. Кампанія плануе ажыццявіць мяккую пасадку і на гэты раз – на беспілотны карабель-касмапорт Of Course I Still Love You ў Атлантычным акіяне.